75 лет Великой Победы

В 4 классе прошел урок-презентация — «Этот праздник со слезами на глазах»

Презентация — Этот праздник со слезами на глазах

Поздравление от учеников (видео)

Читаем детям о войне (видео)

Возложение венка на Монумент Победы в аг.Сорочи

 учениками Сорочской средней школы

День Победы

Много лет нашей славной Победе,

 Снова мирный рассвет, тишина…

 И не слышно идет по планете

Возвращенная людям весна!

9 мая пионеры дружины «Солнечная» и члены ПО «БРСМ» провели торжественный митинг, посвященный Дню Победы. Это праздник, который соединил в себе радость и скорбь, гордость за нашу историю и искреннюю печаль о многочисленных жертвах войны.

Многие сыны и дочери нашей земли отдали свои жизни за свободу своей страны, за счастливое будущее своих потомков.

Возвращенная людям весна, 9 мая, праздник памяти, День Победы.

 

Людзі, беражыце мір!

Апаленае дзяцінства вайной,

Зруйнаваны кожнага лёс, гул сірэны…

Столькі перажыта, столькі страчана слёз,

Гады праляцелі, а вы не забылі:

Позірк гарачы, поўны адвагі, прагны жыцця,

Боль людской страты – урок пакаленню…

Поўнага памяццю майскага дня,

Дня Перамогі, Дня Вызвалення.

Дзень Перамогі — непаўторнае свята, якое ўвабрала ў сабе гераізм, мужнасць і адданасць сваёй зямлі. На шчасце мы не ведаем, што такое вайна, але шмат пра яе чулі. Калі б па кожнаму загінуўшаму ў час Вялікай Айчыннай вайны аб’явілі мінуту маўчання, то людзі б маўчалі… 32 гады! А гэта нечыя бацькі, сёстры, браты, дзяды…

У час страшэннай навалы на барацьбу з ворагам паўсталі і старыя, і дзеці. Піянеру Марату Казею пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, які ў апошнюю хвіліну жыцця ўзарваў сябе гранатай, а разам з сабою нямецкіх афіцэраў. Зямлячка Феня Конанава вытрымала нечалавечыя пакуты, нікога не выдала. Допыт вялі суткамі. Яе бязлітасна білі, тапталі нагамі, заганялі пад паўзногці іголкі, смалілі гарачымі папяросамі… Босую вывелі на моцны мароз. На вачах бацькі яе пусцілі пад лёд Арэсы. Хто жадае такой долі свайму дзіцяці?

Хатынь… Масавае спальванне мірных жыхароў ад немаўлят да старажылаў. А яны ў чым вінаваты? Ці можа вытрымаць сэрца такую жахлівую смерць дзіцяці, каханай, маці…

У любой краіне ёсць помнікі загінуўшым на вайне. У нас яны ёсць у кожнай вёсцы. Людзі, увекавечаныя ў помніках, не толькі напамінаюць пра сябе, але і наглядна паказваюць, што цэніць у сваім мінулым чалавек, што ён лічыць важным і што не павінна паўтарацца. На колькі вайна — вялікае гора, сведчаць слёзы на вачах ветэранаў. А прайшло ўжо 74 гады! Раны баляць, смыляць, час іх не залячыў. У гэтым мы піянеры Сароцкай сярэдняй школы яшчэ раз упэўніліся, наведаўшы 8 мая, напярэдадні Дня Перамогі Шаплыку Марыю Андрэеўну, Асіпенку Валянціну Ільінічну, Брагінец Вольгу Антонаўну. Сустрэлі нас сардэчна, з вялікай радасцю. Дзеці падарылі кветкі і паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі.

У час Вялікай Айчыннай вайны гэтыя жанчыны былі вывезены ў Германію, дзе ў іх бралі кроў для нямецкіх салдат. Галадалі, радаваліся сырой, нават гнілой, бульбе. Уразілі словы адной жанчыны: “Кармілі нас адной толькі гнілой капустай”. З болем Марыя Андрэеўна ўспамінала: “Ніколі не забуду, як у першыя халодныя дні сакавіка, калі нас везлі ў Германію,  адна маладая пара на граніцы з Польшчай хацела ўцячы. Іх злавілі і прымусілі капаць яму, а нас, вязняў, выстраілі ў шарэнгу. Капалі яны доўга, бо зямля была цвёрдай. Апрануты мы ўсе лёгка, таму вельмі змерзлі, і думалі, што ўсіх нас чакае смерць. Немцы ж на нашых вачах застрэлілі гэту пару, а нас павезлі далей”.

Усе тры жанчыны жадалі нам аднаго, каб мы ніколі не бачылі  вайны, бо яна нясе смерць, бяду і гора. Толькі пад мірным небам можа быць шчаслівае жыццё на планеце. Людзі, беражыце мір! І дарыце радасць ветэранам, удзельнікам вайны, якіх застаецца ўсё менш і менш. Сагрэйце іх дабрынёй і ласкай!