РЦ белорусского языка и литературы

Анализ работы районного ресурсного центра по белорусскому языку и литературе за 2019/2020 учебный год

План работы раённага рэсурснага цэнтра па беларускай мове і літаратуры 2019/2020 навучальны год

Мэта рэсурснага цэнтра: удасканаленне кампетэнтнасці і майстэрства настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Любанскага раёна, арганізацыя дзейнасці па сістэматычным азнаямленні педагагічнай грамадскасці з сістэмай работы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры  Любанскага раёна.

 Задачы рэсурснага цэнтра:

  1. удасканальваць структуру, змест і формы арганізацыі работы з вучнямі па беларускай мове і літаратуры;
  2. арганізаваць аказанне метадычнай дапамогі педагогам іншых школ для ўдасканалення педагагічнага майстэрства ў працэсе выкладання беларускай мовы і літаратуры;
  3. выкарыстоўваць магчымасці дадатковай адукацыі (факультатыўныя, індывідуальныя заняткі) для развіцця адораных і высокаматываваных вучняў;
  4. стварыць раённую метадычную базу матэрыялаў у дапамогу настаўніку беларускай мовы і літаратуры;
  5. назапашваць практычны матэрыял па выкарыстанні ЭСН на ўроках беларускай мовы і літаратуры і ў пазакласнай рабоце.
Мерапрыемствы для настаўнікаў раёна Дата правядзення
Семінар-практыкум “Сучасны эфектыўны ўрок беларускай мовы і літаратуры: метадычная кампетэнцыя настаўніка”  

1 кастрычніка 2019 г.

Круглы стол “Методыка вывучэння беларускай літаратуры па абноўленых вучэбных праграмах” 9 студзеня 2020 г.
Семінар  “Метады і сродкі забеспячэння вучэбна-пазнавальнай матывацыі вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры”  

31 сакавіка 2020 г.

Арганізацыйна-дзейнасная гульня  “Канструяванне вучэбных заняткаў па беларускай мове: прадметная кампетэнцыя настаўніка”  

12 мая 2020 г.

Прэзентацыя работы рэсурснага цэнтра “Рэсурсны цэнтр як эфектыўнае звяно павышэння якасці адукацыі”  

16 чэрвеня 2020 г.

Папаўнанне папак адпаведнай інфармацыяй і матэрыяламі пастаянна
Кансультацыі для настаўнікаў

беларускай мовы

Дата правядзення
Метадычныя рэкамендацыі па развіцці чытацкай пісьменнасці вучняў 5 – 11 класаў першы чацвер месяца
Арганізацыя дзейнасці настаўніка па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяды другая пятніца месяца
Метадычныя аспекты падрыхтоўкі вучняў да цэнтралізаванага тэсціравання трэці панядзелак месяца
Кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка-філолага кожны аўторак месяца
Выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў настаўнікам-філолагам апошняя серада

месяца

Мерапрыемствы для вучняў Дата правядзення
Тыдзень беларускай літаратуры, прысвечаны Дню беларускага пісьменства і друку 2 – 6 верасня              2019 г.
Школьная, раённая алімпіяды па беларускай мове і літаратуры кастрычнік 2019 г., сакавік 2020 г.
Рэспубліканскі конкурс “Буслік – 2020”                              па беларускай мове і літаратуры 20 лютага 2020 г.
Тыдзень беларускай мовы, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы 17 – 21 лютага 2020 г.

Традыцыйна ў першы тыдзень верасня (2 – 6 верасня 2019 года) ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень беларускай літаратуры, прысвечаны Дню беларускага пісьменства і друку.

Усе класы прынялі актыўны ўдзел. Так, напрыклад, пяцікласнікі накіраваліся ў завочнае падарожжа “Шляхамі Скарыны” і пабывалі ў Полацку, Кракаве, Падуі, Празе, Вільні. Шасцікласнікі добра паказалі свае веды ў краязнаўча-літаратурнай гульні “Павуціна”. Спаборнічалі васьмікласнікі з вучнямі 7 класа ў гульні “Літаратурны вальс”, якая закончылася ўнічыю і  добрым настроем. У інтэлектуальнай гульні “Я ведаю” сярод старшакласнікаў перамогу атрымаў вучань 10 класа Трубчык Ілья. А адзінаццацікласнікі падрыхтавалі вусны часопіс “Літаратурная Любаншчына” і пазнаёмілі школьнікаў з цікавымі старонкамі жыцця і творчасці П. Шпілеўскага,У. Сыракомлі, І. Муравейкі, У. Паўлава, Н. Маеўскай.

Тыдзень беларускай літаратуры прайшоў карысна і займальна, а мы зноў  упэўніліся, колькі яшчэ непазнанага, цікавага. Самы просты шлях да ведаў – гэта кніга. Чытай і адкрывай для сябе свет. Як сказаў Ф. Скарына, любіце кнігу, бо яна крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы.